Ліст на радзіму

Ты, дзядуля, прабач,

Хату не збераглі.

І, бабуля, не плач,

Што ад вас уцяклі.


   Улятаюць птушкі на зімоўку,

   Так і мы ляцім далей адсюль,

   Птушкі вернуцца дамоў улетку,

   Мы на жаль не можам так пакуль.


Усмяхніся, матуля,

Мы ў бяспецы жывем,

Не хвалюйся, татуля,

Мы сябе беражэм.


   Улятаюць птушкі на зімоўку,

   Так і мы ляцім далей адсюль,

   Птушкі вернуцца дамоў улетку,

   Мы на жаль не можам так пакуль.


Цёткі, дзядзькі, дарагія,

Вы трымайцеся там,

Мы свае не чужыя,

Прывітанне сватам.


   Улятаюць птушкі на зімоўку,

   Так і мы ляцім далей адсюль,

   Птушкі вернуцца дамоў улетку,

   Мы на жаль не можам так пакуль.


Мы жывем на чужыне,

І гадуем дзяцей,

Мову нашу баронім,

У сэрцы поўным надзей.


   Улятаюць птушкі на зімоўку,

   Так і мы ляцім далей адсюль,

   Птушкі вернуцца дамоў улетку,

   Мы на жаль не можам так пакуль. 


(С) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год