Пяць!

Першага верасня ў дзень ведаў.
Мы дзецьмі думаць не маглі,
І мой настаўнік то не ведаў,
Куды яны нас прывялі.

   Пяць, пяць пяць і толькі пяць.
   Гэта мой стандарт не даць не ўзяць.

Сумленна ў школе я вучыўся,
Навукі розныя пазнаў,
На словы завуча купіўся,
Медаль у школе атрымаў.

   Пяць, пяць пяць і толькі пяць.
   Магу дзённік паказаць.

Навучыўся я чытаць
Навучыўся я пісаць. 
І вось за тое, што запосціў,
Я атрымаў таксама пяць.

   Пяць, пяць пяць і толькі пяць.
   Гэта мой стандарт не даць не ўзяць.

Пяць гадоў за каментар, 
Пяць месяцаў за фотку,
Пяць тысяч за данат
І за пратэсты сотку.

   Пяць, пяць пяць і толькі пяць.
   Гэта мой стандарт не даць не ўзяць.
   Пяць, пяць пяць і толькі пяць.
   Я ўцёк! Мяне можна не шукаць!!

(С) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год