Гарэза стрыміць на Нехта

У Мінску зноў рэжым НС*,
Лятуць машыны па сігнале.
Хлапчук суседскі на дах залез
І "стрым" вядзе па "тэлеграмм" канале.

   Які гарэза, які бандыт,
   Напэўна ён са змагароў.
   Лепш здзейсніў бы ён суіцыд,
   Чым супраць улад ішоў..

На Нехце ў прамым эфіры,
Лунае сцяг нашых дзядоў,
Прагляды падняліся разы ў чатыры,
Усе смяюцца з улады прадстаўнікоў.

   Які гарэза, які бандыт,
   Напэўна ён са змагароў.
   Лепш здзейсніў бы ён суіцыд,
   Чым супраць улад ішоў.

Губаз падобны на пацукоў,
Паўзе па лесвіцах наверх на дах,
Каб толькі хлопец не сышоў,
Бо прэмія ператварыцца ў прах.

   Які гарэза, які бандыт,
   Напэўна ён са змагароў.
   Лепш здзейсніў бы ён суіцыд,
   Чым супраць улад ішоў..

Залезлі пацукі на дах,
А хлопца там ужо няма,
На Нехце стрым ідзе... "Во, жах!!!" 
Паўзлі на дах яны дарма.

   Які гарэза, які бандыт,
   Дакладна ён са змагароў.
   Такіх герояў дэфіцыт,
   Сапраўдны гонар для бацькоў.

(C) Я

* НС - Надзвычайная Сітуацыя.

Комментарии

Самае цікавае за апошні год