Прарочы сон
Я ў сне сёння бачыў сонца
Над краінай. што ўзнялася з пекла,
Дзе ўсе людзі за рукі трымаюцца,
І малітвы чытаюць шэптам.
Людзі тут усе адкрыты як кнігі,
Пратапталі сябе дарогу
У храм на горке каля Нямігі
І гуртуюцца без спалоху.
Мне прысніліся сёння дзеці,
Што не ведаюць гвалту ды болі,
І ўнёс усе кашмары вецер,
Каб мы спалі ў начы ў спакоі.
Беларусь наша сінявокая,
Намі ўсімі цяпло любімая,
Не пакутуе больш ад шоку,
І за погляды не судзімая.
А свабода вітае у паветры,
І ўсмешкі на тварах людзей,
Сцягі нашы лунаюць над плошчай
І краіна мая ўсіх жывей.
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий