Белавія

Як птушкі лятуць на Палессе,

Глядзяць самалёты ў лесе.

У думках лятуць яны ў небе,

Насамрэч гніюць яны ў глебе.


   Белавія, Белаавія, Белааавія.

   Ці ўздымешся ў неба калісці?

   Белавія, Белаавія, Белааавія.

   Зайздросціць сняжынкам ды лісцю. 


Сцюартаў рады парадзелі,

Пілоты ў Літву паляцелі,

Стаяць летакі так маўкліва,

Што нават жывёлам жахліва.


   Белавія, Белаавія, Белааавія.

   Ці ўздымешся ў неба калісці?

   Белавія, Белаавія, Белааавія.

   Зайздро́сціць сняжынкам ды лісцю. 


Раней жа ляталі па свеце,

Няслі васількі па планеце,

А зараз глядзяць да гары, 

На звалцы ў сасновым бары


   Белавія, Белаавія, Белааавія.

   Ці ўздымешся ў неба калісці?

   Белавія, Белаавія, Белааавія.

   Зайздросціць сняжынкам ды лісцю. 


Гніюць самалёты у лесе,

А птушкі лятуць на Палессе,

Белавія, Белаавія, Белааавія.


Белавія, Белаавія, Белааавія.

Белавія, Белаавія, Белааавія. 

Комментарии

Самае цікавае за апошні год