Гэта наш горад

Гэта наш горад!

Гэта наш Мінск!

Нашы праспекты ды вуліцы,

Нашы саборы ды ратушы,

За нас тут Марыя моліцца.

Няміга ў трубах маецца.


   Мiнск. Беларусь

   220 код.

   Мы тут жывем,

   Мы тут народ.

 

Гэта наш горад!

Гэта наш дом!

Нашы Скарына ды Колас,

Наш афіцэраў дом,

Дынама і згублены голас.


   Мiнск. Беларусь

   220 код.

   Мы тут жывем,

   Мы тут народ.

 

Гэта наш горад!

Заўсёды наш!

Палац прафcаюзаў, 

Працоўны стаж.

Свіслач віхляе, 

Купалы верш,

Цырк і дзіцячы смех.


   Мiнск. Беларусь

   220 код.

   Мы тут жывем,

   Мы тут народ.


Гэта наш горад!

Гэта наш універ!

Жыцця атрыманы дыплом,

Камса, Палац спорту, 

Вуліца Алега Кашавога.

Сябр, павер,

Ніколі не будзе такога..


   Мiнск. Беларусь

   220 код.

   Мы тут жывем,

   Мы тут народ.

 

Гэта наш горад!

Гэта наш успамін,

Аб першым каханні ў жыцці,

Куды мы з табою бяжым,

Каб зноў па праспектах прайсці.


   Мiнск. Беларусь

   220 код.

   Мы тут жывем,

   Мы тут народ.


(С) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год