Дарога дамоў
Аўтабан машынамі міргае.
Я лячу дамоў насустрач мары,
Музыка у вушах маіх іграе
І дарогу бачу я скрозь фары.
Ехаць мне ўжо зусім не доўга.
З'езд убачыў я на сініх знаках.
Хутка скончыцца ўжо дарога
І спынюсь ля дома з чарапічным дахам.
А хацелася б застацца на Радзіме.
Асалоду адчуваць ад нашых корак,
Уключыць радыё Rocks у машыне,
І пачуць таленавітых зорак.
Пастаяць у чарзе на нашай Рызе,
Хлеба нарачанскага набыць,
Увечары прайсціся па Нямізе, (У думках пахадзіць па старай Лідзе,)
Аксамітнага са сваяком папіць.
Ну а зранку, прабяжацца па Дынама,
Бо ў музей які-небудзь схадзіць,
На паштампе скінуць тэлеграму,
І з гатэлям Мінск сэлфі зрабіць...
Але ў думках гэта застанецца,
Бо наладжана ўжо жыццё.
Дзецьмі ўсё вакол домам завецца,
Ды і поўнай тут свабоды пачуццё.
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий