На прыступках плошчы Перамогі
На прыступках плошчы Перамогі,
Ля агню, які гарыць увесь час.
Я гляджу ў неба ўздоўж дарогі,
Што каханнем напаўняе нас.
Мне прыйшлося з'ехаць нечакана,
І жывем не разам мы даўно,
Але ў думках я сваіх вяртаюсь,
У тых часоў кранальнае кіно.
Калі быў я маленькага росту,
Мы за ручку з маці ішлі ў цырк,
Ледзянец смактаў я на дарожку,
І сандалікам рабіў "шырк-шырк".
А пазней, калі вучыўся ў школе,
Да атракцыёнаў у парк ішлі,
На рамонцы ці на аўтадроме,
Праціралі мы свае штаны.
У часы студэнтскія на пaрах,
Дапамог ты мне знайсці сяброў.
Днём ігралі ў парку на гітарах,
А ў начы пісалі свой дыплом.
Ну а потым працавалі разам,
Што ад спрэчак падымаўся ціск.
Былі мы з табой у адзіных фазах.
Мой заўжды каханы, любы Мінск.
Спадзяюся, што чакаць не доўга,
І сустрэнемся з табой ізноў,
Разам пасядзім мы на прыступках,
Летнім, цёплым і прыгожым днём.
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий