Метро

Наша метро,

Такіх больш няма,

Жэтоны патрэбны,

За імі чарга.


   Асцярожна дзверы зачыняюцца, 

   Наступная станцыя 

   Інстытут культуры


Кідаю жэтон,

Эскалатар бяжыць,

Блакітны вагон,

Немагчыма забыць.


   Асцярожна дзверы зачыняюцца, 

   Наступная станцыя 

   Плошча Незалежнасці.


Цягнік ад'язджае,

Зноў на пероне стаяць

Нічога, чытаю, 

Каб час не губляць.


   Асцярожна дзверы зачыняюцца, 

   Наступная станцыя 

   Акадэмія навук


Сур'ёзныя твары

Сум ў вачах,

Як шпроты ў вагоне,

Дэзіка пах.


   Асцярожна дзверы зачыняюцца, 

   Наступная станцыя 

   Плошча Перамогі


Выходзім з вагона, 

Ідзем у пераход,

Маршрутку чакаем,

Прыпынак "Усход". 


   Асцярожна дзверы зачыняюцца, 

   Наступная станцыя 

   Кастрычніцкая

   Пераход на аўтазавадскую лінію.


І хочацца час

Назад павярнуць,

У метро пракаціцца,

І голас пачуць:


   Асцярожна дзверы зачыняюцца, 

   Наступная станцыя 

   Плошча Якуба Коласа.


(С) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год