Турцыя - гатэль пяць зорак
Мне хочацца вырвацца з каменных джунгляў,
Уехаць далёка і дзесці схавацца,
Ад шумных станкоў ды сістэмных пароляў,
І там безнадзейна так закахацца.
"Турцыя... гатэль пяць зорак,
Гэта наша ўсё на сягоння."
Адказала мне дзяўчына ў шортах,
З мілым такім імем Тоня.
Я хачу каб мора было цёплым,
І каб ежа смачная была,
І каб там на пансіёне поўным,
Пела нам гітарная струна.
"Турцыя... гатэль пяць зорак,
Гэта наша ўсё на сягоння."
Адказала мне дзяўчына ў шортах,
З мілым такім імем Тоня.
Вы не чуеце мяне зусім,
Я хачу лятаць у небе,
Каб узняцца ў паветры над усім,
І забыцца пра капанне глебы.
"Турцыя... гатэль пяць зорак,
Гэта наша ўсё на сягоння."
Адказала мне дзяўчына ў шортах,
З мілым такім імем Тоня.
Турцыя дык Турцыя... Давайце...
Што? Няма квіткоў ужо?
Як жа ж так? Вы добра пашукайце...
Што? Гатэль на Нарачы? Да ну яго!
"Турцыя? Гатэль пяць зорак?
Больш няма свабодных нумароў!"
Адказала мне дзяўчына Тоня,
Усміхнулася і пайшла дамоў.
Комментарии
Отправить комментарий