Прадказанне
Бабка-знахарка аднойчы вяшчала,
Быць мне калісьці добрым байцом,
Стаяць камандзірам ляснога атрада,
Ворагаў біці ў сэрца мячом.
Гэта было ў далёкім дзяцінстве,
Не вялі мы ў той час аніякай вайны,
Толькі дзед мой з пагардай на ўсход паглядаў,
І зубамі хрумсцеў, што баяліся мы.
Шмат мінула часу, і змяніўся свет,
Адбылося ўсё, як прадчуваў мой дзед.
Зноў з усходу чума наляцела,
Гвалт прынесла ў наш мірны край,
У вёсцы роднай усе хаты спаліла,
Зруйнаваўшы жыццё, быццам люты Мамай.
Супраць зла маскавітаў я ўзняў свой народ,
Як знахарка калісьці мне прадказала,
Мы змагаемся зараз за наш годны род,
Колькі будзе патрэбна - у нас хопіць запалу.
Вораг будзе разбіты,
Лёс такі ў яго,
Пабягуць маскавіты,
Ад мяча майго.
(с) Я
Комментарии
Отправить комментарий