Грынч
(Беларускі тэкст (куплеты) трэба пець у стылі Панк, ангельскі (прыпевы) - як у класічнай песні)
Жонка збегла на казачны Балі
З маладым жарабцом-пустазвонам,
Кот насцаў мне ў боты: "Дасталі!"
Я крычу, падымаючы гоман.
Jingle bells, jingle bells,
Jingle all the way!
O what fun it is to ride
In a one-horse open sleigh.
Адпушчу я сабакаў у пад'езд,
Бо суседзі таксама дасталі,
Няхай ім дыванкі абасцуць,
Каб пад дзверы ім кучу наклалі.
Jingle bells, jingle bells,
Jingle all the way!
O what fun it is to ride
In a one-horse open sleigh.
Я калонкі дастану з кладоўкі,
І ўключу люты панк ў поўны бас,
Няхай шкло ў вакне вылятае,
З Новым годам! Віншую я вас!
Jingle bells, jingle bells,
Jingle all the way!
O what fun it is to ride
In a one-horse open sleigh.
* * *
Замест прыпева з Jingle bells можна спець наступныя словы з мелодыяй песні «Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались» барда Алега Міцяева:
Звіняць вакол званочкі — Каляды надыходзяць,
Вясёлы добры Санта ўжо імчыць да нас,
Усе разам весяляцца і карагоды водзяць,
І кожны поўны шчасця, нібыта першы раз.
...
З надыходзячымі калядамі і новым годам.
Комментарии
Отправить комментарий