Дзікае паляванне

Балота вам раскажа ўсё,

І вый над багнай нагадае,

Што будзе з ворагам маім,

Што завітаў з праклятай зграяй.


Дзікае паляванне скача ўначы,

Прывіды продкаў па небе лятуць,

Не здолееш ты ад іх уцячы,

А помсты мячы злыя сэрцы праткнуць.


Сонца заходзіць, бяжы маскавіт,

Месяц пакажа нам шлях да цябе,

Трапіш ты ў пастку, такі вось гамбіт,

Балота ўжо шэпча: "Ідзі да мяне".


З кожным уколам у сэрца тваё,

Крывёй напаю я нашу зямлю - 

Пакінеш ты ўсё, што ўзяў не сваё,

А мёртвае цела я багне скармлю. 


Паляванне дзікае - шэпт у цішыні,

Што вецер нясе праз нашу зямлю,

І ў час неспакойны ты нас барані,

І ворагаў бі, цябе я малю.


Балота нам пакажа ўсім,

Дзе вораг згінуў у багне цёмнай,

І паляванне мы не спынім,

І будзе Бацькаўшчына вольнай.


(с) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год