Новы год з сябрамі
Я пайду на Камароўку па хурму,
Мандарынаў не забуду прыкупіць,
І кілбаскі з сырам я з сабой вазьму,
Каб было нам з чым гарэлачку папіць.
Я паклічу да сябе сваіх сяброў:
Вы прыходзьце разам да мяне,
Мы не бачыліся столькі ўжо гадоў,
Што пасівелі валасы на галаве.
Мы да ночы будзем размаўляць,
У дванаццаць вып'ем мы да дна,
Не забудзем і жаданне загадаць,
Каб хутчэй прыйшла да нас вясна.
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий