Беларус беларусу — беларус


"Беларус беларусу — беларус"

Гэта пароль, на які не патрэбны водгук, калі ты сапраўдны беларус. Ты чуеш гэтыя словы  і чакра дапамогі адчыняецца сама сабой. Так было на працягу ўсяго майго жыцця, і асабліва востра гэта адчувалася ў 2020 годзе падчас глабальнай пандэміі каранавірусу, а потым адгукнулася яшчэ мацней  у часы падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў і пасля іх.

Беларусы з усяго свету дапамагалі як маглі: змагарам, уцекачам, палітвязням. Людзі пераводзілі грошы, перадавалі рэчы першай неабходнасці, давалі прытулак.

Новаствораныя дыяспары рабілі і робяць усё, каб дапамагчы мастакам, пісьменнікам, артыстам. Арганізоўваюцца канцэрты, імпрэзы, кніжныя клубы. Бясконцыя данаты на дапамогу і падтрымку сталі нормай  нават ад тых беларусаў замежжа, якія аддавалі свае апошнія грошы.

Але час ідзе, і стома расце. Святло перамогі ў канцы тунэлю барацьбы становіцца ўсё далей. І паняцце "Беларус беларусу  беларус" таксама змянілася: яно стала ўмоўным, залежным ад таго, хто ты і дзе жывеш.

Для беларусаў замежжа гэта цяпер часта гучыць так: "Беларус, які можа дапамагчы,  беларусу, які пакутуе ад рэжыму,  беларус".
А ты  мясцовы эмігрант са стажам, які сам шукае дапамогі ў сваім асяроддзі, на любыя прапановы ці запыты атрымліваеш сухі адказ: "Хочаш  рабі сам".

І апускаюцца рукі. Ты адчуваеш сябе нялюбым дзіцём, неважным для тых, з кім калісьці стаяў побач. Ты робіш сам, як умееш, але гэта ўжо не тое, што магло б атрымацца разам. Ты пішаш, ствараеш, працуеш  але гэта не цікава нікому, апроч родных і такіх самых, як ты: людзей, адкінутых да сценкі абыякавасці.

У выніку ты ператвараешся ў мясцовага фрыка, які "варыцца" ў чымсьці сваім  незразумелы і, здаецца, нікому не патрэбны.

Вітаю вас у клубе тых, каму за сорак пяць.

Комментарии

Самае цікавае за апошні год