Наш капелан

Не кожны з атраду трапіць дамоў,
Не кожны здолее выжыць у баі,
Не кожнага ўбачыць маці ізноў,
Але кожны з вас будзе ў сэрцы маім. 

Я быў для вас бацькам у гадзіны вайны, 
Статуту вучыў і Радзіму любіць,
І бавілі час мы без усялякай журбы,
Але, на жаль, смерць не змагу я спыніць. 

Калі я на полі стаяў прад ардою,
І ворагаў бачыў шалёны ашчэр,
Крычалі і трэслі сваёй барадою,
Як быццам у кожным сядзеў дзікі звер.

Але не маглі мы вярнуцца назад,
І здрадзіць сабе ды продкам сваім,
Таму ў бой апошні пусціўся атрад 
За Рэч Паспалітую да смерці стаім. 

Была перамога ў гэтым баі, 
Вялікай цаной абышлася яна,
І тысяч сяброў не далічыліся мы,
І кожнага з іх буду памятаць я.

Я бачыў апошнія вашы імгненні,
Гатовы быў у неба ўзняцца за вас,
Але, відаць, Госпаду нехта сказаў,
Што не надышоў для мяне яшчэ час.

* * *

Пад тваю абарону прыбягаем, 
Маці Божая, 
не пагардзі малітвамі нашымі 
ў патрэбах нашых, 
але ад усялякай бяды 
вызвалі нас заўсёды, 
Дзева славуцелая і благаслаўлёная. 
Амен.

(с) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год