Гоп-мароз

Увага! Усім супрацоўнікам! 

Праваахоўнымі органамі праводзіцца вышук небяспечнага злачынца.

Узрост: значна больш за сто гадоў.

Рост: высокі.

Апрануты: Блакітны касцюм, упрыгожаны ўзорамі, шапка ў колер касцюма, пояс, валёнкі. Пры сабе можа мець посах і мех з невядомым зместам.

Мянушка: Гоп-мароз.


А дванаццатай гадзіне,

У дома нумар сорак тры,

Дзед мароз на гоп-машыне,

Запаркаваўся ва двары. 


     Будзе зараз вам тут свята,

     Падарункі я прывёз,

     І петардаў самых лепшых,

     У мяне тут цэлы воз.


Бах!!!  Раздаўся выбух першы,

Шкло затрэслася ва ўсіх,

Пазабылі пра салаты, 

Нават прэзідэнт заціх.


     Будзе зараз вам тут свята,

     Падарункі я прывёз,

     І петардаў самых лепшых,

     У мяне тут цэлы воз.


Бах!!! Другі ўзляцеў у паветра,

І ў космос паляцеў

"What a fuck" разінуў рот,

Ілам Маск прам афігеў. 


     Будзе зараз вам тут свята,

     Падарункі я прывёз,

     І петардаў самых лепшых,

     У мяне тут цэлы воз.


Бах!!! І трэці нечакана ,

Светам азараў наш двор,

А ў ім АМАП з сабакам,

Гоп-мароз завёў матор. 


     Будзе зараз вам тут свята,

     Падарункі я прывёз,

     І петардаў самых лепшых,

     У мяне тут цэлы воз.


Та-да-дах!!! Глушыцель стрэльнуў,

Гоп-машына ірве прастор,

Гоп-мароз пад крык амапу,

Паляцеў у суседні двор.


     Будзе зараз вам тут свята,

     Падарункі я прывёз,

     І петардаў самых лепшых,

     У мяне тут цэлы воз. 


Падазраваная асоба выяўлена. Вядзём пераслед.

Аб’ект рухаецца хутка, спрабуе ўхіліцца. 

Просім грамадзян не ўмешвацца і трымацца на адлегласці.

Комментарии

Самае цікавае за апошні год