У надзеі на літасць вякоў
Ты можаш бясконца пісаць
Сюжэтаў яскравых усё больш,
Але калі твор ідзе ў стол,
Тады і цана працы — грош.
Ствараеш ты ліха радкі,
Старонкі ляцяць з-пад пяра,
Але не друкуюць цябе,
І ўсё, што ты робіш — дарма.
І праўда, навошта пісаць,
Калі не чытаюць твой склад,
І ўжо ўгасае твой зрок,
Ды поўны душы заняпад.
Але ты працягваеш шлях,
Пакуль твае сэрца стучыць,
Ты пішаш на мове дзядоў,
Яе немагчыма спыніць...
У надзеі на літасць вякоў,
Што хтосьці адчыніць стол твой,
І тэксты убачыць на мове...
Забытай? Малю каб жывой!
(с) Я

Комментарии
Отправить комментарий