Душа паміж нотамі і словамі
Пачну з таго, што я не музыкант, а, хутчэй, паэт і пісьменнік з тэхнічнай адукацыяй і абмежаваным музычным слыхам. За апошнія гады я востра адчуў недахоп новых песень на беларускай мове — ад танцавальнай электронікі і папсы да року і металу. Частата выхаду новых альбомаў улюбёных гуртоў — раз на пяць, а то і восем гадоў — крыху прымусіла мяне засумаваць.
І вось, замест раяля ў кустах, я раптам убачыў штучны інтэлект. Ён дазволіў мне кампенсаваць адсутнасць знаёмстваў у музычнай галіне, няведанне нотнай граматы і недахоп прыроднага музычнага слыху. Так, у выніку гэтай нечаканай сінергіі і з’явіўся праект Alles@BeGood.
Прагуляўшыся па форумах, Telegram-каналах і чатах, я хутка прыйшоў да высновы: бытуе меркаванне, што песні, выкананыя штучным інтэлектам, ніхто не будзе слухаць — акрамя самога штучнага інтэлекту і аўтара. Кажуць, у такіх спевах няма душы. І тут узнікае простае, але важнае пытанне: а дзе тая душа насамрэч нараджаецца — у словах, у музыцы, у голасе ці ў самой працы над песняй?
Часта можна пачуць: "Там жа няма ніякай працы — проста напісаў промпт, і ўсё гатова". Але промпт — гэта ўсяго толькі адна з самых лёгкіх прыступак у доўгім працэсе.
Спачатку трэба стварыць верш, які будзе адпавядаць ідэі альбома (калі гаворка не ідзе пра сінгл). Потым — прадумаць структуру: куплеты, прыпевы, брыджы, музычныя сола, інструменты, не забыўшыся пра галасы выканаўцаў. І толькі пасля гэтага пачынаецца праца над тым самым промптам.
Далей — генерацыя соцень версій у пошуках таго самага «кліку» паміж словамі, музыкай і голасам. Даводзіцца пастаянна выпраўляць і тэкст, і промпт, каб палепшыць гучанне. Потым днямі шліфаваць вымаўленне асобных слоў, выпраўляць агрэхі выканання ці памылкі абранай ШІ-музыкі, шукаючы разумны кампраміс паміж тым, што хочаш ты, і тым, што можа штучны інтэлект.
А напрыканцы — асобна дадаць вішанку на торце: гук дажджу, сірэну, стук капытоў — дробязі, якія надаюць песні адчуванне жывой прысутнасці.
І толькі пасля ўсяго гэтага ты дзелішся вынікам з усім светам — светам, які часта гатовы закэнсэліць тваю працу ў той самы момант, калі даведваецца, што дзесьці побач удзельнічаў "робат", а не жывы чалавек.

(с) Я

Комментарии
Отправить комментарий