Святкуем разам


Зіма… Снежань… Мінус дзесяць…

За каўнер сняжок ляціць

Праз мяцель на флэт іду я

Новы год сустрэць.


Стол стаіць накрыты:

Алів’ешка ззяе,

Селядзец з-пад футры

Хвосцікам віхляе.


У нас дыджэй за пультам

Свае дыскі ставіць,

Але ў доме не да свята,

Усе мяне чакаюць.


Стол стаіць накрыты:

Кот пад ім уж трэцца,

Ад басоў у паветры

Халадзец трасецца.


Па калена ў снезе,

Ужо чырвоны нос,

У пад’езд заходжу

Быццам Дзед Мороз.


Стол стаіць накрыты:

Трубы ўжо гараць.

Як з пустою чаркай

Можна святкаваць?


Пальцы задубелі,

Але святу быць!

Я ўжо ў ліфце,

Дзед Мароз не спіць.


Стол стаіць накрыты.

Буцікі з ікрой, 

Сок замест гарэлкі

Ды з агуркоў расол.


Хо! Хо! Хо! Суседзі!

Надышоў наш час!

Я званю ў дзверы,

З Новым годам вас!


Стол стаіць накрыты.

Тост гучыць за нас,

Цэлы мех напояў

Ёсць цяпер у нас!


Хо! Хо! Хо! Суседзі!

Заходзьце і вы да нас,

Ужо надыходзіць

Самы добры час.


(с) Я


Комментарии

Самае цікавае за апошні год