Сто дарог
Сто дарог у жыцці я прайду,
Каб ізноўку пабачыць цябе,
Я праз боль і праз страты прайду,
Абяцаю, сустрэнеш мяне.
Бачу ноччу цябе я ў сне,
Чую кожнае слова тваё,
Да цябе я іду пакрысе,
Разрываецца сэрца маё.
І гляджу я на зоркі ўначы,
Мне надзею вятрыска прынёс,
Ты, мядзведзіца, шлях укажы,
Нам з каханай разам быць - лёс.
І праз час пранясуся ізноў,
Каб цябе прытуліць да сябе,
Але каб не спынілася кроў,
Я павінен сысці па расе.
І вярнуся ў бой супраць зла,
Ды людзей павяду за сабой,
А жыццё пакладу на алтар
Шматпакутнай радзімы сваёй.
Перамогу мы знойдзем у баі,
А ў падзяку ахвяры маёй,
Бог дазволіць жыццё зноў прайсці
І на гэты раз побач з табой.
Комментарии
Отправить комментарий