Бізон



Экстрымальны бег - гэта Бізон,

Я бягу наперад і слухаю музон,

У плэйеры заліта сотня новых трэкаў,

Бег - гэта здароўе без усялякіх лекаў.


Крок левай, крок правай,

Супернік бяжыць следам,

Мы ўсе прыйшлі за славай,

І перамога - мэта!

 

Крок левай, крок правай,

Мы ўсе бяжым за славай!


Гадзіны трэніровак - гэта Бізон,

Па любым надвор'і, праз боль і стогн,

Па асфальце, лужах, па зямлі сырой,

Як мужык бягу я, і гэта мой настрой.


Крок правай, крок левай,

Я бачу перашкоду,

Раблю скачок у неба,

Наперад на свабоду.

 

Крок правай, крок левай,

Скачым мы ў неба!


Усе на раёне ведаюць, што я бягу бізон,

Таму ніхто не хоча лезці на ражон.

І каб вы разумелі, я шанцаў не пакіну

Выматаю бегам - надарвеце спіну.


Крок правай, крок левай,

Бягу я за медаллю.

Так-так! - Бягу за гэтай

За залацістай сталлю. 

 

Бяжым мы за медаллю

За залацістай сталлю. 


Я - чэмпіён! ... Я як бізон!

Бягу за медаллю.

Я - чэмпіён! ... Я як бізон!

Генацвалі!!! 


(c) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год