Алеся
На серабранцы ў менску
Жыве адна дзяўчына
У завулку за Палессем
Завуць яе Алеся...
І ходзяць да яе
Стары і малады,
бо не глядзіць яна
у пашпарт на гады.
Мужчына, распранайцеся, я зараз араматычныя алеі прынясу...
А што яна ўмее
Рукамі вытвараць,
Такога і ў Тайландзе
не зможаш заказаць...
Ляжачага падыме,
І лёгка здыме стрэс,
Калі на трэніроўцы
Перанапружыў прэс.
Мужчына, вы што ў першы раз? Перавярніцеся - я пачну зверху.
Ах... нашая Алеся.
Магічка сапраўды.
Ох... нашая Алеся.
Што робіш са мной ты?
Уся Серабранка ведае,
Стаіць ажыатаж,
Каб запісацца загадзя,
Да Лесі на масаж.
Так, а зараз заплюшчыце вочы і паспрабуйце расслабіцца.
а...aа...ааа...Алеся!
Жыве ў серабранцы Алеся,
І з вокнаў глядзіць на Палессе,
а...aа...ааа...Алеся!
Гоман у пакоі
Трэск і стогн стаіць,
Пасля такога шоў,
Я зноў магу хадзіць.
Па вуліцы скачу,
У Палессе я бягу,
І кветак для Алесі
Паўсотні прынясу.
Як нечакана... Дзякуй... Калі нешта здарыцца, запісвайцеся зноў.
а...aа...ааа...Алеся!
Жыве ў Серабранцы Алеся,
І з вокнаў глядзіць на Палессе,
а...aа...ааа...Алеся!
(с) Я

Комментарии
Отправить комментарий