UnderМЕНСК

Ціха і спакойна 

у нашым родным Менску,

Пакуль не апусцілася 

сонца за дамы.

Бяжыць народ да хаты 

З усіх працоўных месцаў,

Бо надыходзіць цемра, 

А гэта час вайны. 


Стаяць алкашы і бамжы цёмнай ноччу

Навокал вугольля чуеца трэск

Грэюцца людзі ад вогнішча ў бочках

Рэальнасць другая, а гэта - Under-Менск.


Але сярод разрухі 

І жаху беззаконня,

У горадзе жывуць 

Спартоўцы-дзяцюкі,

Яны нясуць парадак 

У гэтай цёмнай бойне.

Іх паважаюць нават 

У законе бандзюкі. 


Under-Менск - рай для хуліганаў,

Месца, дзе быкуюць бамжы і алкашы,

Дзе проста немагчыма не знайсці праблемаў.

Калі пачуў ты крокі за спінай то бяжы!!!


Як выжыць у гэтым жаху?

Куды трэба пайсці?

Каб мышцы падкачаць?

Дзе трэнера знайсці?

Прыходзь да нас у залу,

Навучым спрытным быць,

А калі біцца трэба,

Навучым першым біць! 


Under-Менск - горад для спартоўцаў,

Для такіх як мы перашкод няма,

Да нас баяцца лезці нават хуліганы,

Бо ўжо зразумелі - гэта ўсё дарма.


(с) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год