Спадчына
Я ўйду назаўсёды,
У край мінулых вякоў,
І пакіну прыгоды
Для малых дзяцюкоў.
На зямлі, дзе я жыў,
Застануцца сляды,
Што калісьці да нас
Пратапталі дзяды.
След у след мы ішлі
Па дарозе жыцця,
Спатыкаліся часта,
Але не дарма,
Хто падняўся з каленяў,
Зноў не ўстане на іх,
Вольным хто нарадзіўся,
Памаліся за ўсіх.
Мы аднойчы пакінем
Гэты свет назаўжды,
Немагчыма застацца,
Не спыніць нам гады,
І пытанні свядома
Перад намі стаяць,
Волю, як для дзяцей,
У спадчыну перадаць?
Комментарии
Отправить комментарий