Апошні мсціўца

Кожную ноч я сяджу ў вакна

І разглядаю зоркі.

Бачу каметы я ў тэлескоп

І свет ад далёкіх сузор'яў.


У дзяцінстве жукоў 

Я праз лупу паліў,

Падлеткам глядзеў у бінокль.

А зараз я снайпер

Страляю ў цэль,

Нават за тысячы крокаў.

Краіну ў спорце я прадстаўляў.

Годы правёў у ціры.

У войска роднае я не пайшоў,

Бо не люблю мундзіры.

Вабіць мяне свабоды наркоз,

Адрэналін дыханьня.

Помста за гвалт - гэта мой лёс,

Мне не патрэбна прызнанне.


Хлопцы з ангарскай 

Баяцца мяне,

Бо ведаюць - я небяспечны.

Дробязь з кішэні могуць адняць,

Але ім ад кулі не збегчы.

У нашым раёне кожны "герой"

Сзаду бутэлькай ударыць

Але аб сустрэчы з куляй маёй

Не тое аб чым яны мараць.


Не глядзіце, што ачкарык,

Добра бачу я праз шкло,

Не патрэбны мне ліхтарык,

Каб у прыцэл убачыць зло.

Не глядзіце, што незграбны

Прыгажосць мне не важна

Я адпомшчу за злачынствы

даю слова дзяцюка.


У засадзе магу я гадзіны сядзець,

Мне не патрэбны напа́рнік

Дыха́нне спынІць і націснуць курок,

Каб выканаць смерці заданне...


Комментарии

Самае цікавае за апошні год