Ноч
Жыццё, як у жахлівым кіно,
Трамваяў ланцуг бясконцы,
Кіроўцы вязуць у дэпо.
Паспець бы да цемры чорнай,
Вярнуцца ў цёплы дом,
Дзе ў небяспецы поўнай,
Забыцца глыбокім сном.
Дай бог не паспець вярнуцца
І трапіць да ночы ў палон,
Калі ты не здольны адбіцца,
Ці бегчы, як дзікі бізон.
Тады не мінуеш праблемаў,
Бо далей ісці ўсё страшней
Праз дваравых хуліганаў,
Бульвару забытых надзей.
І ў змрочнай гэтай прасторы,
Маланкай у сонечны дзень
Сябе ты адчуеш героем,
З характарам быццам крэмень.
Дахаты прывычным шляхам
Ногі цябе прывядуць,
І ў цёмны пад'езд ты войдзеш
Каб страху ў вочы зірнуць.
А раніцай ты прачнешся,
Красоўкі свае апранеш,
І ў Бангалор на прабежцы
Дзень ты па-новай пачнеш.
Усходзіць павольна сонца,
І зорны гасне салют,
Трамваяў ланцуг бясконцы,
Кіроўцы вядуць на маршрут.
(c) Я

Комментарии
Отправить комментарий