Мы розныя
Палохала вас родная мова,
Нас жа дубінка ў вашай руцэ,
Каштоўнасць для нас праўдзівае слова,
Для вас жа бяздушны хлус на чале.
Прайшлі мы праз гвалт, забойствы і турмы,
Вы ж наплявалі на божы закон,
Чуем мы часта ў спіну: "Курва",
Вам жа грыміць ганебны шансон.
Мы заквітнелі на глебе суседняй,
Вам жа гніенне раз'ела душу,
Вернемся зноў мы парою вясенняй,
І сонечным ззяннем развеем імжу.
(с) Я

Комментарии
Отправить комментарий