Вяртанне дамоў
Паўночныя зоркі, з розных бакоў,
Мяне калі ласка вядзіце дамоў.
Вядзіце, дзе родная хата стаіць,
І лёс мой вярнуцца да дому ляжыць.
Свеціце ярчэй вы мне ў начы,
І, месяц мой поўны, за мной ты сачы,
Каб хуценька ў лесе мне сцежку знайсці,
І рэчаньку нашу ў брод перайсці.
А раніцай, сонца, на ўсход укажы,
І слова малітву на вуха скажы
Праз спеў салаўя ці гудзенне чмеля.
Да дому вядзі мяне, маці зямля.
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий