Бяжы

Поўны месяц мне звысока
Святлом азарыў мяжу,
Па дарозе да Беластока
Я табе ў Тэлеграм пішу.

   Бяжы, за табой ідзе пагоня,
   Ваўкалакі нас не дагоняць,
   Хутка будзем мы на мяжы,
   Бяжы, Бяжы, Бяжы...

Уцякалі ад іх на Нямізе,
На Чыжоўцы мы далі ім бой,
Барыкады рабілі на Рызе 
А яны ўсё бягуць за табой.

   Бяжы, за табой ідзе пагоня,
   Ваўкалакі нас не дагоняць,
   Хутка будзем мы на мяжы,
   Бяжы, Бяжы, Бяжы...

Ваўкалакі бягуць у пагоні,
Лёс такі ў рэжыму сабак,
Хочуць усіх пакусаць і зняволіць,
Каб свабоды не чуўся і пах.

   Бяжы, за табой ідзе пагоня,
   Ваўкалакі нас не дагоняць,
   Хутка будзем мы на мяжы,
   Бяжы, Бяжы, Бяжы...

У цемным лесе дарогі не бачна,
Мы з табою вядзёныя страхам.
Але вось і мяжа - мы на волі!
Не дастанемся мы ваўкалакам. 

   Бяжы, за табой ідзе пагоня,
   Ваўкалакі нас не дагоняць,
   Хутка будзем мы на мяжы,
   Бяжы, Бяжы, Бяжы...

(С) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год