Мінскае мора

Менскія вуліцы, 

Сонца цяпло,

Плавіць асфальт,

Мы ў хуткім аўто.


      Мы едзем з табой на мора,

      На Мінскае Мінскае мора,

      Каб разам пад ветразем выйсці,

      У наша ментальнае выйсце.


Усход, Камароўка,

Макдональдс, Жданы,

Наперад дарога,

Нясі да вады.


      Мы едзем з табой на мора,

      На Мінскае Мінскае мора,

      Каб разам пад ветразем выйсці,

      У наша ментальнае выйсце.


Вяснянка, Крыніцы,

"Юнасць" гатэль,

Заплечнік за спіну,

У ім піва ды хмель.


      Мы едзем з табой на мора,

      На Мінскае Мінскае мора,

      Каб разам пад ветразем выйсці,

      У наша ментальнае выйсце.


Нас лодка чакае,

Швартовы аддаць,

Надвор'е спрыяе,

Нас ужо не стрымаць.


      Мы едзем з табой на мора,

      На Мінскае Мінскае мора,

      Каб разам пад ветразем выйсці,

      У наша ментальнае выйсце.


(С) Я


Комментарии

Самае цікавае за апошні год