Былы сын

Напісана пад уражаннем ад кнігі Сашы Філіпенка "Былы сын".


Доўгі сон 

     - непрабудная кома,

Ты ляжыш 

      і не можаш зрабіць нічога,

Варушышся ты толькі ў думках сваіх,

I не ў сілах выгнаць з дому чужых. 

Тых чужых, 

     праз якіх ты ў коме,

Што прысвоілі ўсё,

     што ёсць ў доме:

Твой пакой, 

     і твой ложак,   

         і выгляд з акна...

І бабулі...

     няма...

Ёсць толькі маці, 

    але ўжо не твая. 

У яе новы муж, 

     і кватэра, 

          і сын.

А хто вінаваты ў тым?

    Яе слабасць? 

        Бяссілле?

           Заробак малы?

Што быў для яе ты адзіны сын, 

    Ну а зараз былы.


(С) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год