Вы і мы

На нянавісці краіны не будуюць,

На нянавісці руйнуюць гарады,

Забіваюць і людзей рабуюць,

Як жа ж далей жыць нам усім тады?


Ненавідзім мы адно аднога,

Вы - за думкі нашыя і за любоў,

Мы ж за тое, што вы забылі Бога,

За хлусню, за гвалт і нашу кроў.


Аб'яднаць не можа нас нічога,

Бо нам не аб чым і размаўляць,

Пакуль у вас жыве столькі благога,

Чаго не можам мы зусім трываць.


Дык што рабіць тады нам разам з вамі,

Каб родную краіну ўратаваць,

Ад гвалту, катаванняў і распаду,

І незалежнасць нашу захаваць?


У нас ёсць шмат для развіцця краіны:

Сябры якія дапамогуць нам,

Гісторыя і мова, да і мы адзіны,

Мы гэта прапануем вам.


Мы можам адрадзіць нашу радзіму,

I скінуць з плеч няволі цяжкі груз,

A на абломках вашага рэжыму,

Мы разам пабудуем нашай мары Беларусь.


(С) я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год