Сумныя вакацы

Прысвечана тым, хто яшчэ можа наведваць бацькоў на нашай радзіме.

Васілёк на белых крылах,
Мы ляцім дамоў,
Каб з матулею сустрэцца,
І пабачыць бацьку зноў.

Лёгкі дождж нас сустракае,
Сонца тут няма,
У краіне сумных мараў,
Шэрая смуга.

Мы выходзім з самалету,
Да аўтобуса ідзем,
І ніхто нам тут не рады,
Акрамя "саўковых" сцен.

Прылятаем як у канцлагер,
Не вітаецца ніхто,
І ўсмешкі тут на тварах,
Бачна толькі ў кіно. 

Сумна людзям тут жывецца,
Не пяе ў іх душа,
Танная гарэлка ў крамах,
Усё для шчасця алкаша.

Нам такое старанна бачыць,
Што людзям ніякай справы,
Што нягоднікі ў уладзе,
І няма на іх управы.

Тут жыве працэнтаў дзесяць,
А другія існуюць,
Ад заробку да заробку,
Толькі працаю жывуць.

Выйсце ёсць - людзям падняцца,
І хамут з шыі сцягнуць,
Толькі вось яны баяцца,
Што заробак адбяруць.

Надрываюцца на працы,
Ад званка і да званка
У бяссіллі, без надзеі,
Пражывая ля станка.

Цяжка быць нам на радзіме,
Немагчыма уявіць:
Як падобнае магчыма?
Як народу далей жыць?

З болем у сэрцы, з ціскам у скронях
Мы вяртаемся дамоў,
Зноў сустрэліся з бацькамі,
Цяжка ім, не маем слоў.

(С) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год