Усё ў тваіх руках

Магчыма страціць разам усё,
Сябе ты толькі не губляй,
Інакш зірні ты на жыццё,
Ды рук сваіх не апускай.

   Усё ў тваіх руках:
   Што будзе, што было.
   Усё ў тваіх руках:
   Твой лёс і мары, і душы святло.

І шмат здабыта перамог,
Але не раз прайграваў,
Параз атрыманы урок,
Жыццю энергію дадаў.

   Усё ў тваіх руках:
   Што будзе, што было.
   Усё ў тваіх руках:
   Твой лёс і мары, і душы святло.

Змянілась усё ў тваім жыцці,
Паветра, мова і сябры.
Усё вакол не назаўжды,
Што лёс дае, то і бяры.

   Усё ў тваіх руках:
   Што будзе, што было.
   Усё ў тваіх руках:
   Твой лёс і мары, і душы святло.

Па свеце з годнасцю ідзі,
Без страху напралом,
Агонь вачэй сваіх нясі,
І сагравай людзей цяплом.

   Усё ў тваіх руках:
   Што будзе, што было.
   Усё ў тваіх руках:
   Твой лёс і мары, і душы святло.

(С) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год