Спадчына
Апусцелі вуліцы ды скверы,
Закаханых менш гуляе тут,
Беларусь ператварылася ізноў y лагер,
У якім нявольнікі жывуць.
Мы не можам выбраць тут нічога,
Нельга нам сказаць, што хочам мы,
З вольных тут няма амаль нікога,
У нашым доме больш не мы паны.
Можам толькі марыць аб свабодзе,
Гэтага ніяк ім не адняць,
Марыць тут было заўжды ў пашане,
З марамі аб волі ў нашым лагеры сядзяць.
Мары нам ніхто не забароніць,
Іх нам трэба добра захаваць.
Мары нашы ды смагу да волі,
Будзем спадчынай далей перадаваць.
Так рабілі нашыя бабулі,
А раней рабілі іх дзяды,
Ты прабач, мы гэта не змянілі,
Спадчыну нясеш сягоння ты.
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий