Думкі ўцекача
Пераапрацоўка песні Беларусь у выгнанні.
Не магу наведаць бацькоў я.
Цяжка жыць у выгнанні іх сыну,
Як жа ж ные душа мая.
І такіх як я мільёны,
Нас пазбавілі роднага дому.
Мы працуем на добрых суседзяў,
Але тут не патрэбны нікому.
Мы гуртуемся на чужыне,
Уладкаваны мы тут пакуль,
Нам навогул жывецца не дрэнна,
Але ж сумуем мы без матуль.
Размаўляем мы роднай мовай,
Песні родныя тут пяем,
Нашым дзеткам у краіне новай,
Памяць продкаў перадаем.
Колькі часу ўжо мінула,
Але марым мы аб вяртанні,
І здаецца нам тут ужо,
Што не мы, а радзіма ў выгнанні.
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий