Акупацыя

Стагоддзі жыцця пад гнётам няволі,

Пратэстах, ганеннях, падпольшчыкаў ролі.

Як цені жывыя, быццам не нацыя,

Такое жыццё - у нас акупацыя!


Мая краіна пад акупацыяй,

Гэта не простая сітуацыя.


У прасторы не чутна больш нашая мова,

Гісторыю мы вывучаем нанова.

І як жа такое можа маць рацыю?

Адзіны адказ - у нас акупацыя!


Мая краіна пад акупацыяй,

Па-за законам у нас дэманстрацыі.


Сусед наш усходні пануе ў нас,

А мы ўсё гадаем, ці прыйдзе той час,

Каб у наш бок змяніць сітуацыю,

Бо наша краіна пад акупацыяй.


Мая краіна пад акупацыяй

Якая ж у нас зараз рэакцыя?


Не ў сілах змагацца на роднай зямлі,

Шумяць беларусы, што не змаглі,

Як лісце ляцяць яны ў эміграцыю,

Не могуць ніяк спыніць акупацыю.


Мая краіна пад акупацыяй,

Ці будзе ад нас нейкая акцыя.


Зямлі нават мала нам для жыцця,

На зорах шукаем сэнсу быцця.

Каб там адрадзіўшыся стаць адной нацыяй,

І разам пазбавіцца ад акупацыі.


Мая краіна пад акупацыяй,

Гэта не простая сітуацыя.

Прабачце за вольнасть - гэта проста капец,

Але акупантам прыйдзе канец!

Комментарии

Самае цікавае за апошні год