Да мары на Бэту
На першай касмічнай ляцім мы наперад,
Толькі наперад ні парсеку назад.
Пракладзены курс на Цэнтаўру гэту,
Але не на Альфу, а на Цэнтаўра Бэту.
Толькі наперад на Цэнтаўра Бэту.
Не мы не проста ляцім, а ўцякаем з зямлі,
На другую касмічную мы ўжо перайшлі,
За намі пагоня - цэлы рой караблёў
Хочуць вярнуць нас за краты дамоў.
Не хочам мы там пускаць каранёў.
Нас не спыніць гэтым мухам з зямлі,
На трэцюю касмічную пераход пачалі,
Чуем мы стрэлы і скрыгат зубоў,
Жудасна нам, але не адступім мы зноў.
Мы не здадзімся ім зноў.
Пятая... дзесятая - свіст у вушах,
Не бачны нам больш чырвоны іх сцяг,
На крылах, шэўронах і на мазгах,
Мы пракладаем зараз свой шлях.
Мы выбіраем зараз свой шлях.
У космасе цёмным ляцім мы наперад,
Толькі наперад ні парсеку назад.
У наш новы дом уцякаем мы з гета.
Курс наш ляжыць на Цэнтаўра Бэта.
Наш новы дом - Цэнтаўра Бэта.
Мара мая - Цэнтаўра Бэта.
Комментарии
Отправить комментарий