Мы дзеці галактыкі

Пасяліліся мы ў Бэце,
Белацэнтаўры мы дзеці,
Наш дом - пятая планета 
У сістэме Цэнтаўра Бэта.

Мы дзеці галактыкі,
Мы космасу дзеці.
Мы лішнія людзі
На роднай сваёй планеце.

Баі за жыццё змянілі нас, брат.
Цвёрдымі сталі як сталь, як булат.
Не коцік даўно ўжо беларус,
З павагай да нас, бо будзе “кус-кус!”

Мы дзеці галактыкі,
Мы космасу дзеці
Мы каланісты вандроўнікі,
На новай для нас планеце.

Мы бачым як маяцца нашы дзяды,
Пакінуўшы хату сваю назаўжды.
Плануем наблізіцца мы да іх мэты,
Будуем мы для вяртання ракеты.

Мы дзеці галактыкі,
Мы космасу дзеці.
Мы мары ў сябе захавалі,
На новым для нас пакуль свеце.

З увагай скануем мы космасу змрок,
Рыхтуемся здзейсніць уражлівы крок.

Белацэнтаўра наш дом!
Беларусь - наша мара!
Мы вернемся туды зноў
Не бачныя для радараў.


Комментарии

Самае цікавае за апошні год