Жыві

Калі ніхто ў цябе не верыць,

Знаёма толькі Богу

І табе.

І як жа можна далей быць,

Калі спыніўся ты

На дне?


І кіслароду больш няма,

І б’ецца сэрца,

Тарахціць.

І цела — для душы турма,

Але ўсё ж трэба далей

Жыць.


Сагнуўшы ногі ў каленях,

Сплануй апошні свой

Рывок.

Насустрач свету ў вачах

Зрабі наперад смелы

Крок.


Як толькі ўзнімешся ты ў неба,

Пабачыш Бога,

Ён — цябе.

І гэта тое, што i трэба —

Быць у аблоках,

Не на дне...


І разам з Богам у стратасферы

Зірні ты на сваё

Жыццё.

Успрымай яго як гоман шэры,

Жыві, рабі, чыні

Дабро.


Нічога больш ты не жадай,

Як толькі з Богам разам 

быць.

Таму на ногі цвёрда ўстань, 

каб далей

Жыць!


Комментарии

Самае цікавае за апошні год