Бяжы ад ілжы
Поўны месяц мне з усходу
Святлом азарыў мяжу,
Па дарозе да касмапорту
Я табе ў Тэлеграм пішу.
Бяжы! ... За табой ідзе пагоня.
Людзі ў масках нас не дагоняць.
Хутка ўзмыем мы ад ілжы.
Бяжы! Бяжы! Бяжы! ...
Уцякплі ад іх на Нямізе,
На Чыжоўцы мы далі ім бой,
Барыкады рабілі на Рызе
А яны ўсё бягуць за табой.
Бяжы! ... За табой ідзе пагоня.
Людзі ў масках нас не дагоняць.
Хутка ўзмыем мы ад ілжы.
Бяжы! Бяжы! Бяжы! ...
Ваўкалакі бягуць у пагоні,
Лёс такі ў рэжыму сабак,
Хочуць усіх пакусаць і зняволіць,
Каб не чуўся свабоды і пах.
Бяжы! ... За табой ідзе пагоня.
Людзі ў масках нас не дагоняць.
Хутка ўзмыем мы ад ілжы.
Бяжы! Бяжы! Бяжы! …
У цёмным лесе дарогі не бачна,
Мы з табою вядзёныя страхам.
Але вось і касмічны наш шатл...
Не дастанемся мы ваукалакам.
Бяжы! ... За табой ідзе пагоня.
Людзі ў чорным нас не дагоняць.
Тры! ... Два! ... Адзін!!!
Ляцім! Ляцім! Ляцім! ...
- Тры! ... Два! ... АдзÍн!!!
Ляцім! Ляцім! Ляцім! …
Комментарии
Отправить комментарий