Піраты
Зоры. Каметы. Планеты. Прасторы.
Галактыкі. Чорныя дыры. Сузор'я.
У цемры начной мы наперад ляцім,
Да новага дома - туды мы хацім.
Цішыня...
Адзін капітан на мастку.
У шосты раз перачытвае Філіпенку....
Каманда спіць.
Кроў спыніў крыя-мароз.
Усе пагрузіліся ў анабіёз.
Старпам адпачывае пад песні Башлыкевіча,
Хутка ўжо змена,
і будзе чытаць Бахарэвіча...
У інжынерным усё спакойна і ціха,
Рухавік працуе! ...
- Цьфу-Цьфу-Цьфу! ... Не будзі, ты, ліха!
Навошта пра яго ўспомніў, брат?!
Гэта немагчыма...
але нас атакуе касмічны пірат!
Трывога з усіх дынамікаў карабля,
Каманда пасады свае заняла,
Астатнія - хто не спіць,
У грузавы адсек са зброяй бяжыць.
Адразу ўспомніў Алісу і Колю з шостага “В”,
І скептыка дзядзю Пашу
з шляпай на галаве,
І Вэртэра робата вернага,
якога пачвары забілі.
Таму я не доўга думаў,
Аддау загад: - Плі! Плі!! Плі!!!
Мы даем са ўсіх гарматаў
Моцны лазерны бах-ба-бах!
Няхай ведаюць беларусаў...
Нікому не спыніць наш шлях...
Тэрміновае паведамленне па караблі:
Скончаны бой, апушаны абаронныя палі.
Піратаў няма, трывогі адбой.
У космас нясем мы дабро і спакой.
Старпам на мастку змяніў капітана,
Курс на Цэнтаўра Бэта ізноў абраны.
Зоры. Каметы. Планеты. Прасторы.
Галактыкі. Чорныя дыры. Сузор'я.
У цемры начной мы наперад ляцім,
Да новага дома - туды мы хацім.
Комментарии
Отправить комментарий