Крыясон

Лета і мары, цукар і лёд,
Сіроп з газіроўкай салодкі як мёд.
Па парках хадзілі да позняй начы,
Твой голас чароўны - кажы, не маўчы.

Вочы блакітныя як акіян,
Мяккія вусны і правільны стан,
Словы твае ап'янілі мяне,
Такая красуння, як быццам у сне. 

Усё пачалося з простай гульні,
Мы нават падумаць аб тым не маглі,
Што лёс нас сюды з табою звядзе,
Каб зноў разлучыць мяне і цябе. 

У машыне часу куды перайсці?
У тунэлях прастораў дзе выйсце знайсці?
Куды павярнуць, і каго там шукаць,
Як мэт дасягнуць, толькі нам выбіраць!

Скрозь час і прастору мы разам прайшлі,
Не верыў я ў шчасце на гэтай зямлі.
Нарэшце сустрэліся зноў мы з табой,
Цяпер нас ужо не разліць і вадой.

Вочы блакітныя як акіян,
Мяккія вусны і правільны стан,
Словы твае ап'янілі мяне,
Такая красуння... 
... На жаль я ў сне!!!
… На жаль я ў сне!!!

У машыне часу, куды перайсці?
У тунэлях прастораў, дзе выйсце знайсці?
Лета і мары, цукар і лёд,
Сіроп з газіроўкай салодкі як мёд.


Комментарии

Самае цікавае за апошні год