І значыць ёсць для каго жыць
Кроп, кроп, кроп...
Кроплямі ўцякае жыццё...
Кроп, кроп, кроп...
У вачах мутнее, і гэта амаль што ўсё.
Крок, крок, крок.
Набліжаецца нехта да цябе...
Крок, крок, крок
Ён робіць і закрывае рукой дзірку ў тваім жываце.
"Не, хлопец. Не ў маю змену."
І чуеш ты голас рэхам:
"Не падрыхтаваў ты яшчэ замену."
І цягнуць цябе моцныя рукі кудысці па снегу.
А далей боль, стогн і сон...
Вочы расплюшчыў і бачыш свет,
І боль у жываце і з кожным уздыхам стогн,
Але ты жывы, а ў галаве запавет,
Што няма яшчэ тваёй замены,
На каго застанецца Радзіма?
І раптам чуеш ты голас любімы:
"Каханы, мы чакаем сына..."
І значыць ёсць для каго жыць
І для каго змагацца,
Каб ворагу не саступіць
І потым Чалавекам звацца.
Комментарии
Отправить комментарий