Мы вяртаемся дамоў
Дзесяцігодзі на Цэнтаура Бэта пранесліся як дзень,
І вось на метро мы імчым у Радзівілаў сквер.
Там ля завулка Ягайлы помнік Касцюшкі стаіць,
І на яго Каліноўскі з плошчы сваёй глядзіць.
Але як пелі аднойчы J:Mors:
Гэта не наша Зямля - яна проста другая.
Ды і самі мы ведалі, пракладая курс,
Што і рэха гучыць тут не так, і вада тут не тая.
І вецер вые інакш, і сонца не смажыць улетку
Праз абаронныя палі падобныя на клетку.
І дзень тут даўжэй за зямныя суткі.
Але да апошняга думалі, што гэта проста чуткі.
Гэта не наша Зямля - яна проста другая.
А праз гады гэта бачым толькі мы:
- тыя хто збег з зямлі.
- тыя каму абрыдла хамства
- тыя хто не жадаў у рабства.
- тыя хто змог прачнуцца.
Не... Мы не сумуем па гэтым,
Але ўсё ж нас цягне вярнуцца,
На нашу - на трэцюю планету!
Гэта не наша Зямля - яна проста другая.
І вось мы як вялікая зграя вугроў,
На сваіх караблях на курсе дамоў.
Мы гатовы змагацца і перамагчы,
І ад нашай вендэты ворагу не ўцячы...
"Супраціў бескарысны,
ваш час прайшоў!"
Мы забярэм назад свае гарады,
Помста ідзе за акупацыі гады.
Мы ляцім з мірам к вольным беларусам,
І калі вораг не саступіць,
то паедзе дамоў двухсотым грузам.
"Супраціў бескарысны,
ваш час прайшоў!"
Нам няма чаго губляць сустракайце нас,
Наш адноулены флот не ведае параз,
На зямлю ляціць вольны беларускі народ,
Таму апусціце абаронныя палі
I дазвольце нам уваход.
"Супраціў бескарысны,
ваш час прайшоў!"
Гэтую песню як пасланне,
мы шлем на Зямлю зноў,
зноў, зноў і зноў...
На зямлю ляціць вольны
беларускі народ,
Апусціце абаронныя палі
і дазвольце нам уваход.
Супраціў бескарысны,
Наш час прыйшоў.
Супраціў бескарысны,
ваш час прайшоў.
Супраціў бескарысны,
Наш час прыйшоў.
Мы вяртаемся дамоў!
Комментарии
Отправить комментарий